главная   вперёд   назад  
ВЕРШЫ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.

Ты называеш гэта шчасцем.

Глядзець любому прама у вочы,

I кожнаму сябе аддаць,

Забыла ты пра нашы ночы,

Не зможаш болей ты кахаць.

 

Заусёды з ветлiвай усмешкай,

Прыгожая, як i раней,

А толькi сэрцу цяжка нешта,

А на душы яшчэ цяжэй.

 

Забуць пра першае каханне,

Забуць забытыя гады,

Не будзе болей хвалявання

У халодным сэрцы назаужды.

 

Не будзе болей цiснуць цяжар,

I абмiне дугою боль,

I цёмнай ноччу, нiбы сажай,

Не мы сустрэнемся з табой.

 

Я зразумеу свае памылкi,

А лёс гарчэй чым у палынi,

Што рос ля цiхае рачулкi,

Дзе мы з табою не былi.

 

Аднак не вернецца былое:

Другi ужо я, другая ты,

I ў гэты час я не з табою,

Ляцяць няуклюдныя гады.

 

I кожны раз, i кожны дзень,

Каханне йзноу сваё адкласцi,

I засталася толькi цень,

Ты называеш гэта шчасцем ...?!

 

Прайшла няверная любоу,

Няхай i горкая прынамсцi,

I не бушуе болей кроу,

I не турбуе болей шчасце.

 

 

Родная мова.

О мова казак и легендау,

Ты апаясала душу

І сэрцы многім пакаленням,

З табой зліліся воблак сум

 

І гоман ветру ў кроне дрэва

І сум гаёў каля ракі

Купала, Колас, Танк і Глебка

Твае о мова сваякі.

.................................................................

З пауночнага ззяння, да спёкі паўдня,

З заходніх раунін і да схілаў усхода

Цабе прыгажэйшай у свеце няма,

О найчэсцейшая Родная Мова.

 

 

***

І адшумеў ужо мой сад,

Ды й кліча йзноў мяне радзіма,

І веска з жменею тых хат,

Ля плота ў чырвані рабіна...

 

І поле, дзе ты маладым,

Калісьці з дзедам статак пасціў,

І лес - той ціхі і сівы,

Што прад зімою лісце страціў...

 

Дзяўчына тая, што кахаў,

Аднак не скрочыш ты з дарогі:

Цяпер ўжо іншы час настаў,

Насталі новыя трывогі.

 

Цябе чакае плот стары,

Сагнуўшыся, бы пьяны ў пекле,

За вёскай "вышыя" кусты,

Што год ці два ўжо як ссеклі...

 

Усё тут хочацца обняць,

Што помнішь ты, і дзе вы жылі,

Той край, дзе год, а можа пяць,

Твае гады адгаманілі.

 

 

***

Як часта я ў зімнюю ноч

Хадзіў ля аселіц, блукаў,

І кветкі ўзімку збіраў,

Як часта я ў зімнюю ноч.

 

Як хутка прайшла маладосць,

Бы ў нейкім скарочаным сне,

Як доўга ты снілася мне,

Як хатка прайшла маладосць.

 

Не хадзіць мне болей ля аселіц,

Кветкі ў зімку болей не збіраць,

І па шчасцю мне не сумаваць ,

Не хадзіць мне болей ля аселіц...

 

 

*** (Гедзімін Л.А.)

Калі вы нам чыталі нешта,

Хадзілі блізка каля нас,

Не не, мы слухалі канешне,

Але мы слухалі не вас.

 

Мы слухалі, як б`ецца сэрца

У сто таноў, і голас ваш

Быў даражэй за ўсё на свеце,

Мы слухалі, але не вас.

 

З грудзей ірвалася на волю,

І не са зла, і не з умыслу,

Замест Ларыса Анатольеўна,

Забыўшыся пра ўсё, - Ларыса.

 

 

Каханне ёсць!

Жыцце, без веры ў каханне

Шчаслівым не захоча быць,

Бо сэрцу доўгае чаканне

Не зможа шчасце засланіць.

 

Апошнія сабраўшы сілы,

Душа захоча з небыцця

Ляцець ў цудоуную краіну:

Краіну казак і жыцця...

 

Каханне ёсць, у каханні сіла,

Яно з табой на ўсё жыццё,

Жыццё каханне нарадзіла,

І толькі смерць мацней яго!

 

 

Сайт создан в системе uCoz